logo cimbaly
Russian English German
Submit to FacebookSubmit to TwitterSubmit to LinkedIn
 

Концерт-мемориал поэтов Рыгора Бородулина и Геннадия Буравкина «Струны сэрца чыстага»

Концерты
12088342_1043839405640776_7675157379079250905_n
Дата: Вторник, 10 ноября 2015 г. 19:00

Место: проспект Независимости 50, Минск, Беларусь  |  Город: Минск, Беларусь

Концерт-мемориал поэтов Рыгора Бородулина и Геннадия Буравкина «Струны сэрца чыстага» Национальный академический народный оркестр Республики Беларусь им. И.Жиновича Художественный руководитель и главный дирижер – народный артист Беларуси, профессор Михаил Козинец Государственный академический симфонический оркестр Республики Беларусь Главный дирижер – народный артист Беларуси, профессор Александр Анисимов Заслуженный коллектив Государственная академическая хоровая капелла Республики Беларусь им. Г.Ширмы Художественный руководитель и главный дирижер – народная артистка Беларуси, профессор Людмила Ефимова Автор проекта и дирижер – Михаил Козинец В программе: Песни на стихи поэтов А.Мдивани – Симфония №6 «Полоцкие письмена» для солиста, хора и симфонического оркестра в 2-х частях Солистка Национального академического Большого театра оперы и балета Беларуси – Татьяна Гаврилова сопрано Игорь Задорожный Андрей Колосов Дмитрий Войтюшкевич Анастасия Рачицкая Сергей Якуш Образцовая эстрадная студия «Поём вместе» Дворца культуры г.Молодечно Художественный руководитель – Елена Атрашкевич Вокальная группа «Диамант» под руководством Натальи Шестерень 10 лістапада 2015 г. ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт-мемарыял паэтаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна "Струны сэрца чыстага". Ідэя правядзення мемарыяльнай вечарыны належыць народнаму артысту Беларусі, дырыжору Міхаілу Казінцу – выдатнаму музыканту і глыбокаму знаўцу беларускай літаратуры і паэзіі. Творчасць вялікіх паэтаў беларускай зямлі Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна заўсёды адыгрывала вялікую ролю ў творчай дзейнасці маэстра Казінца, у фарміраванні яго светапогляду. – Любоў да беларускай паэзіі прыйшла да мяне ў далёкія 60-я гады пад уплывам вершаў Барадуліна і Бураўкіна, – гаворыць Міхаіл Казінец. – Мы былі з аднаго пакалення, а з Генадзем Бураўкіным яшчэ і сябравалі. Рыгор Барадулін – першаадкрывальнік новых даляглядаў у лексіцы паэзіі. У яго вершах рассыпаны рызынкі народнага гумару. Генадзь Бураўкін – паэт-лірык, але і ў ранняй, і ў позняй лірыцы ён заўсёды паўстае вялікім філосафам і грамадзянінам. І Барадулін, і Бураўкін – гэта носьбіты беларускасці, абодва вельмі тонка адчувалі беларускую мову. Лёс распарадзіўся так, што яны пайшлі з жыцця амаль адначасова, адзін за адным – вясной 2014 года... Канцэрт "Струны сэрца чыстага" будзе складзены з 2-х аддзяленняў. У 1-м прагучаць песні на вершы паэтаў. У суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча пад кіраўніцтвам Міхаіла Казінца будуць спяваць Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Зміцер Вайцюшкевіч, Ігар Задарожны, Андрэй Коласаў і іншыя артысты. Прагучаць галасы паэтаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна, якія будуць чытаць свае вершы. У 2-м аддзяленні Міхаіл Казінец будзе дырыжыраваць Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Беларусі. Для выканання абрана Шостая сімфонія Андрэя Мдывані "Полацкія пісьмёны" – твор, які апавядае пра выдатных дзеячоў старажытнасці – Ефрасінню Полацкую і Францыска Скарыну. Постаці нашых вялікіх сучаснікаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна нібы становяцца ў адзін шэраг з гэтымі вялікімі гістарычнымі асобамі...

 

Телефон
(8 017) 331-16-17, 284-47-09
Веб-сайт
Адрес
проспект Независимости 50
Минск, Беларусь

Работает на iCagenda

Календарь концертов

Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

Последние новости

  • «Песня пра долю» в Вилейке
    «Песня пра долю» в Вилейке На сцене Вилейского Дворца культуры 4 ноября Национальный академический народный оркестр Беларуси имени И. Жиновича…
    Опубликовано %PM, %26 %766 %2016 %20:%нояб
  • "Песня пра долю”, рок-оперу і рэаліі
    "Песня пра долю”, рок-оперу і рэаліі Зайздросцьце: і я таксама пабываў на “Славянскім базары ў Віцебску” дзякуючы Нацыянальнаму акадэмічнаму народнаму аркестру…
    Опубликовано %PM, %20 %798 %2016 %21:%нояб
  • Калі пра смак нашага хлеба задумацца?
    Калі пра смак нашага хлеба задумацца? Казінец з Дудкаў пра вяселлі ў XXII стагоддзі, многа ветру ў вачах, “дрыгву” руху па…
    Опубликовано %PM, %26 %780 %2016 %20:%нояб
  • О творчестве
    О творчестве Художественный руководитель и главный дирижер Национального академического народного оркестра им. Иосифа Жиновича, народный артист Беларуси,…
    Опубликовано %AM, %12 %196 %2013 %06:%мая
  • «Играть надо для публики, а не для критиков!»
    «Играть надо для публики, а не для критиков!» У заслуженного артиста Беларуси Александра Кремко — мультимузыканта, композитора, аранжировщика и дирижера Национального академического народного…
    Опубликовано %PM, %17 %728 %2015 %19:%окт