Место: проспект Независимости 50 Минск, Беларусь
16 снежня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца грандыёзны гала-канцэрт "Аркестр тваёй краіны", прысвечаны 85-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча.
Гэты славуты калектыў і сапраўды з'яўляецца дзяржаўным музычна-інструментальным брэндам нашай краіны, своеасаблівым пасланцом нацыянальнай беларускай музычнай культуры ў свеце.
З 1974 года да цяперашняга часу аркестрам бяссменна кіруе народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі і прэміі "За духоўнае адраджэнне", прафесар Міхаіл Казінец.
Ва ўрачыстым юбілейым гала-канцэрце будзе прадстаўлена панарама лепшых дасягненняў аркестра апошніх гадоў. У першым аддзяленні прагучаць віртуозныя інструментальныя п'есы ў выкананні вядучых салістаў аркестра Алены Варанцовай (цымбалы), Дзяніса Чорнага (баян), Сяргея Шаптунова (ксілафон), Алега Бабія (фартэпіяна) і Ігара Кіклевіча (флейта), а таксама папулярныя песні з рэпертуару ўсіх салістаў-вакалістаў аркестра, імёны якіх добра вядомы на беларускай эстрадзе, – Ігара Задарожнага, Марыны Васілеўскай, Андрэя Коласава і Анастасіі Рачыцкай.
У другім аддзяленні – ўрыўкі з буйных канцэртна-тэатральных праграм "Гусляр" І.Лучанка-У.Мулявіна, "Апокрыф" Л.Сімаковіч і "Песня пра долю" У.Мулявіна, дзе разам з аркестрам будуць спяваць Пётр Елфімаў, Ян Жанчак і салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Кацярына Дзегцярова. Дырыжыраваць аркестрам падчас святочнага юбілейнага канцэрта, апроч Міхаіла Казінца, будуць таксама заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Крамко і Аляксандр Высоцкі. Па традыцыі, весці вечарыну будзе пастаянная вядучая ўсіх канцэртаў аркестра, музыказнаўца Вольга Брылон.
Работает на iCagenda
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
---|---|---|---|---|---|---|
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
6
|
7
|
8
|
9
|
10
|
11
|
12
|
13
|
14
|
15
|
16
|
17
|
18
|
20
|
21
| |
22
|
23
|
24
|
25
|
26
|
27
|
28
|