logo cimbaly
Russian English German
Submit to FacebookSubmit to TwitterSubmit to LinkedIn
Понедельник, 08 февраля 2016 20:47

"Народны аркестр" як сацсетка для профі

Оцените материал
(1 Голосовать)

Час дадаў у абавязковы джэнтльменскі набор кожнай установы ці асяродку культуры прэзентацыйную старонку ў Сеціве. Але віртуальнае жыццё таксама не стаіць на месцы і патрабуе ад культурнага кантэнту значна большага, чым, так бы мовіць, электронная вітрына. Вось і ў Нацыянальным акадэмічным народным аркестры Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча да 85-годдзя калектыву прымеркавалі, у тым ліку, і стварэнне сайта. Як знайсці для яго ўнікальнае напаўненне?

За стварэнне праекта аркестранты ўзяліся ўласнымі сіламі. Платформу для сайта, які сёння прыме першых наведвальнікаў, распрацоўвае саліст аркестра, лаўрэат міжнародных конкурсаў, флейтыст Ігар Кіклевіч. Музыкант выявіўся здольным праграмістам, таму распрацоўка агульнага выгляду вэб-рэсурсу, падрыхтоўка раздзелаў і гіперспасылак не выклікала ў яго асаблівых складанасцяў. Апошнія дні перад адкрыццём старонкі ў аркестры заняты хутчэй напаўненнем старонак інфармацыяй. Менавіта ўнікальныя дакументы і невядомыя шырокаму колу факты, якія з часам запаўняюць "белыя плямы" гісторыі аркестра, і стануць “разыначкай” праекта.

— Некалі дырыжор аркестра Міхаіл Казінец падаў у масы ідэю, што калектыву не стае асабістага летапісу. Яму вельмі хацелася ўзнавіць прозвішчы ўсіх удзельнікаў з часоў яго заснавання. Шмат гадоў я па крупінках збірала інфармацыю пра тых, ад каго вядзецца наша гісторыя, — пачала гаворку музыказнаўца Вольга Брылон. — А восеньскія гастролі ў Мінску Свярдлоўскага тэатра музкамедыі паспрыялі знаёмству з іх сайтам, на якім шмат месца аддадзена карыфеям трупы. Я была кранута тым, як екацярынбуржцы шануюць памяць сваіх папярэднікаў, якія шмат дзесяцігоддзяў аддалі творчай справе.

Пабачанае падштурхнула спадарыню Вольгу запланаваць на будучым сайце, акрамя персанальных старонак для кожнага цяперашняга ўдзельніка аркестра, асобны раздзел пра ветэранаў калектыву. Асаблівым жа гонарам павінен стаць раздел “Мемарыял”, які прадставіць карыстальнікам вынік шматгадовай працы музыказнаўцы.

За гэты час былі вывучаны архівы Белдзяржфілармоніі, у якіх захоўваюцца дакументы ад 1945 года. Даводзілася пераглядзець дзясяткі бланшыраваных “Часопісаў хаджэння працоўных кніжак”, шукаць у іх запісы “нар.орк.”, каб зрабіць выбарку, потым дапоўніць яе з іншых архіўных крыніц. Прынамсі, Вольга працавала ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва і нават з дакументамі ЗАГСа. “Зводныя табліцы штотыднёва дапаўняюцца, але ўжо зараз відаць, што ў іх змесцім пад чатыры сотні прозвішчаў”, — запэўнівае суразмоўца.

Калі з пасляваеннымі актамі праблем амаль няма, то з пачатковым перыядам калектыву ўзнікае шмат пытанняў. Як вядома, гісторыю аркестр вядзе з 1930 года, калі яго зацвердзілі ў якасці дзяржаўнага калектыву, але перад гэтым яшчэ два гады ён існаваў як напаўсамадзейны. Дакументальных звестак пра тыя часы не засталося, узнавіць склад даваеннага аркестра немагчыма. Прозвішчаў пяць усплыло дзякуючы радку ў чыіхсьці аўтабіяграфіях: “Да вайны працаваў у народным аркестры”. Але спадарыні Вользе пашчасціла заспець тых музыкантаў, хто быў сведкамі станаўлення легенды. З іх слоў яна аднавіла 12 прозвішчаў заснавальнікаў.

— Сярод першых быў Ізраіль Герман — першы дырэктар сталічнага музычнага ліцэя (зараз Гімназія-каледж пры Акадэміі музыкі), — дадае суразмоўца. — Да слова, Ізраіля Рыгоравіча вельмі любілі за трапяткое стаўленне да навучэнцаў (нягледзячы на жорсткія патрабаванні да дысцыпліны), шанавалі за вялікія справы на карысць роднай школы. На жаль, сёння ў Гімназіі-каледжы амаль няма звестак пра легендарную асобу. Гэта да пытання, як важна захоўваць архіў…

“Белай плямай” у гісторыі калектыву застаюцца часы Вялікай Айчыннай. З афіцыйных крыніц вядома, што ў 1941 годзе аркестр распаўся, хтосьці з музыкантаў пайшоў на фронт, некаторыя, як Іосіф Жыновіч, тады яшчэ просты артыст, выступалі ў складзе франтавых канцэртных брыгад. А між тым жыццё ў Мінску пад акупацыяй працягвалася. І тым, хто застаўся, патрэбна было прыстасоўвацца да тых умоў. Як сумна вядома, пасля Перамогі некаторых ссылалі ўжо ў савецкія лагеры за тое, што ў свой час яны апынуліся на акупіраваных землях… Таму за савецкім часам многія маўчалі, дзе былі падчас вайны, каб не паставіць кляймо на сваёй біяграфіі. Аднак Вользе ўдалося ўстанавіць той факт, што частка даваеннага аркестра ў акупацыі (як ансамбль цымбалістаў) існавала пры гарадскім тэатры. Яны гралі беларускую музыку і нічым сябе не заплямілі. Я лічу, што гэта таксама быў грамадзянскі подзвіг: заставацца людзьмі ў такіх выпрабаваннях!”

Суразмоўца лічыць, што сайт — бадай адзіная магчымасць ушанаваць памяць музыкантаў, імёны якіх не так на слыху, як у навамодных медыяперсон, аддаць належнае людзям, якія стваралі падмурак для сучаснасці.

Пры гэтым уласны сайт можа даць куды больш магчымасцяў. Прынамсі, для кансалідацыі як усіх тых, хто меў непасрэднае дачыненне да аркестра імя Жыновіча, так і для вялікага цымбальнага братэрства, што існуе цяпер у Беларусі. Як мне падаецца, сайт прынцыпова нават не для “зваротнай сувязі” ў выглядзе каментарыяў і водгукаў. Пакуль музыканты краіны гуртуюцца асобнымі суполкамі, якія кропкава перасякаюцца адно з адным. Новы рэсурс мог бы стаць ядром, своеасаблівай сацыяльнай сеткай для прафесіяналаў, зацікаўленых той жа цымбальнай спецыфікай (у аркестры Жыновіча існуюць яшчэ духавая, баянная і ўдарная групы). У якасці прыкладу прывяду пытанне, з якім пастаянна сутыкаемся ў камандзіроўках: музычным школам, калектывам у рэгіёнах не хапае нотнага матэрыялу. На месцах скардзяцца, што не маюць магчымасці пабачыць арыгінальныя аранжыроўкі, кампазіцыі сучасных аўтараў. Праблема часцей за ўсё вырашаецца з дапамогай асабістых сувязяў: телефануюць дырыжорам сталічных калектываў, просяць у знаёмых музыкантаў. Знізіць напружанне якраз і можа гэты самы сайт, калі выкладваць (з выкананнем усіх патрабаванняў заканадаўства аб аўтарскім праве, вядома) на адпаведнай старонцы цікавыя партытуры. Было б добра, каб новаспечаны партал стаў, у тым ліку, пляцоўкай для вырашэння надзённых праблем…

Аўтар: Настасся ПАНКРАТАВА

рэдактар аддзела газеты "Культура"
Последнее изменение Пятница, 29 апреля 2016 16:40

Календарь концертов

Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Последние новости

  • «Песня пра долю» в Вилейке
    «Песня пра долю» в Вилейке На сцене Вилейского Дворца культуры 4 ноября Национальный академический народный оркестр Беларуси имени И. Жиновича…
    Опубликовано %PM, %26 %766 %2016 %20:%нояб
  • "Песня пра долю”, рок-оперу і рэаліі
    "Песня пра долю”, рок-оперу і рэаліі Зайздросцьце: і я таксама пабываў на “Славянскім базары ў Віцебску” дзякуючы Нацыянальнаму акадэмічнаму народнаму аркестру…
    Опубликовано %PM, %20 %798 %2016 %21:%нояб
  • Калі пра смак нашага хлеба задумацца?
    Калі пра смак нашага хлеба задумацца? Казінец з Дудкаў пра вяселлі ў XXII стагоддзі, многа ветру ў вачах, “дрыгву” руху па…
    Опубликовано %PM, %26 %780 %2016 %20:%нояб
  • О творчестве
    О творчестве Художественный руководитель и главный дирижер Национального академического народного оркестра им. Иосифа Жиновича, народный артист Беларуси,…
    Опубликовано %AM, %12 %196 %2013 %06:%мая
  • «Играть надо для публики, а не для критиков!»
    «Играть надо для публики, а не для критиков!» У заслуженного артиста Беларуси Александра Кремко — мультимузыканта, композитора, аранжировщика и дирижера Национального академического народного…
    Опубликовано %PM, %17 %728 %2015 %19:%окт