logo cimbaly
Russian English German
Submit to FacebookSubmit to TwitterSubmit to LinkedIn
Понедельник, 08 февраля 2016 21:03

Мулявін: юбілей у Год культуры

Оцените материал
(1 Голосовать)

12 студзеня краіна адзначыла 75-годдзе з дня нараджэння народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР, лідара знакамітага ансамбля “Песняры” Уладзіміра Мулявіна.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю з дня нараджэння Мулявіна, і павіншаваў іх з гэтай знамянальнай датай, паведамляе прэс-служба беларускага лідара. “Нарадзіўся Уладзімір Мулявін у Расіі, але душой і сэрцам стаў сынам беларускай зямлі. Заснаваны ім легендарны ансамбль “Песняры” зрабіў наша музычнае мастацтва вядомым і паважаным у свеце і сёння па праве з’яўляецца адным з культурных сімвалаў Беларусі”, — гаворыцца, сярод іншага, у віншаванні. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што творчасць Уладзіміра Мулявіна ўзбагаціла айчынную эстраду новымі тэмамі, мелодыямі і вобразамі, стала фундаментам для фарміравання адметнай стылістыкі, натхніла шэраг таленавітых паслядоўнікаў. Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырую ўдзячнасць тым, хто сваёй карпатлівай працай садзейнічае захаванню памяці пра Уладзіміра Мулявіна і папулярызацыі яго творчасці. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што юбілейныя ўрачыстасці дапамогуць адкрыць новыя старонкі мулявінскай спадчыны і аддаць даніну павагі вялікаму Песняру.

Гэтыя словы прагучалі са сцэны Беларускай дзяржаўнай філармоніі падчас гала-канцэрта, прымеркаванага да 75-годдзя майстра. Прывітанне Кіраўніка дзяржавы зачытаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі. У рамках штогадовага праекта Беларускай дзяржаўнай філармоніі і музея Уладзіміра Мулявіна — “Канцэрт у дзень нараджэння” — сёлета на сцэну ўзняліся Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя Іосіфа Жыновіча, Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры”, заслужаныя артысты краіны, колішнія ўдзельнікі мулявінскага складу знакамітага калектыву Уладзімір Ткачэнка і Анатоль Кашапараў, прагучалі нумары ў выкананні Пятра Ялфімава, Яна Жанчака, Кацярыны Дзегцяровай, Алега Сямёнава, гуртоў “Камерата”, “Чысты голас”, “Купалінка”, “Свята”…

Дарэчы, тым жа днём адбыўся паказ спектакля “Пясняр” да ўгодкаў Мулявіна ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага.

Таксама на гэтым тыдні стала вядома, што на XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” будзе шырока адзначацца 75-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна. Дырэктар форуму, кіраўнік Сусветнай асацыяцыі фестываляў Аляксандр Сідарэнка зазначыў, што тэме ў рамках форуму прысвецяць тэатральную пастаноўку, юбілейны канцэрт, тэматычную выставу. Тэма юбілею Уладзіміра Мулявіна будзе адлюстравана і ў канцэрце ўрачыстага адкрыцця фестывалю мастацтваў.

На здымках: падчас Гала-канцэрта ў Белдзяржфілармоніі; Ян Жанчак, Андрэй Коласаў і Міхаіл Казінец; Пётр Ялфімаў і Аляксандр Крамко.

Аўтар: Таццяна МАТУСЕВІЧ

рэдактар інтэрнэт-рэсурса газеты "Культура" kimpress.by

 

Последнее изменение Пятница, 29 апреля 2016 16:30
Другие материалы в этой категории: "Народны аркестр" як сацсетка для профі »

Календарь концертов

Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Последние новости

  • «Песня пра долю» в Вилейке
    «Песня пра долю» в Вилейке На сцене Вилейского Дворца культуры 4 ноября Национальный академический народный оркестр Беларуси имени И. Жиновича…
    Опубликовано %PM, %26 %766 %2016 %20:%нояб
  • "Песня пра долю”, рок-оперу і рэаліі
    "Песня пра долю”, рок-оперу і рэаліі Зайздросцьце: і я таксама пабываў на “Славянскім базары ў Віцебску” дзякуючы Нацыянальнаму акадэмічнаму народнаму аркестру…
    Опубликовано %PM, %20 %798 %2016 %21:%нояб
  • Калі пра смак нашага хлеба задумацца?
    Калі пра смак нашага хлеба задумацца? Казінец з Дудкаў пра вяселлі ў XXII стагоддзі, многа ветру ў вачах, “дрыгву” руху па…
    Опубликовано %PM, %26 %780 %2016 %20:%нояб
  • О творчестве
    О творчестве Художественный руководитель и главный дирижер Национального академического народного оркестра им. Иосифа Жиновича, народный артист Беларуси,…
    Опубликовано %AM, %12 %196 %2013 %06:%мая
  • «Играть надо для публики, а не для критиков!»
    «Играть надо для публики, а не для критиков!» У заслуженного артиста Беларуси Александра Кремко — мультимузыканта, композитора, аранжировщика и дирижера Национального академического народного…
    Опубликовано %PM, %17 %728 %2015 %19:%окт